Да дня барацьбы супраць раку ў сацсетках пройдзе акцыя #МоваРук

мова рук

4 лютага, ва Ўсясветны дзень барацьбы супраць раку, у Беларусі стартуе міжнародная кампанія «Мы можам. Я магу».

Міжнародны проціракавы саюз (UICC) абвяшчае кампанію з 2016 па 2018 гады, каб прыцягнуць як мага больш людзей да дзеянняў па прадухіленні анкалягічных захворванняў і барацьбе з ракам.

„Гэта зварот да пэўных супольнасьцяў, арганізацыяў, кампаніяў, да самой дзяржавы — што яны могуць зрабіць у барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі: натхняць на дзеянні і дзейнічаць самім, прадухіляць узнікненне анкалогіі, мяняць успрыняцце ў грамацтве і гэтак далей. Прычым кожная кампанія, супольнасць можа дадаваць нешта сваё”, – кажа кіраўніца інфармацыйнай службы Цэнтру падтрымкі анкапацыентаў «У імя жыцця» Наталля Халанская, перадае Радыё Свабода.

На сайце worldcancerday.org ёсць інтэрактыўная мапа. Кожны ахвотны можа туды зайсці і дадаць нешта сваё: інфармацыю пра канфэрэнцыі, трэнінгі, сустрэчы — усё, што адбываецца офлайн.

«МоваРук» (Talking Hands) — гэта ўсясветная акцыя, якая пройдзе ў сацыяльных сетках. Чалавек змяшчае фотаздымак сваіх рук з напісаным пасланнем, што менавіта ён можа сказаць пра анкалягічныя захворванні, і ставіць хэштэг. Дзякуючы хэштэгу фотаздымак трапляе на сайт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.02.2016 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі