Гуляка абвінаваціў Касцёл у недастатковай працы па падрыхтоўцы святароў
Рыма-Каталіцкі Касцёл ў Беларусі неактыўна працуе па падрыхтоўцы святароў, заявіў 2 лютага ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на калегіі Апарату ўпаўнаважанага.
«Рыма-Каталіцкая Царква ў Беларусі, як і раней, недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы кадраў», — сказаў ён, перадае БелТА.
Так, па словах Леаніда Гулякі, у Пінскай семінарыі ў 2015 годзе не было ніводнага выпускніка і толькі адзін чалавек паступіў на першы курс, а ў Тэалагічнай акадэміі, якая адкрылася ў 2015 годзе, няма ніводнага навучэнца. Усё гэта, заявіў чыноўнік, прыводзіць да неабходнасці запрашаць вялікую колькасць ксяндзоў з-за мяжы, многія з якіх слаба валодаюць навыкамі зносін на дзяржаўных мовах і рэдка выкарыстоўваюць іх у набажэнствах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пратэсты ў Мінску: хрысціяне і незалежнасць 10.12.2019 00:26
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў снежні 04.12.2019 00:21
- Севярынец: 7 снежня — плошча Каліноўскага 03.12.2019 22:13
- У чаканні не стаць “пачакунамі” 02.12.2019 09:24
- 5 снежня пройдзе першая сустрэча «Хрысціянскага клуба». Госць Мікола Матрунчык 29.11.2019 00:34
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)
- Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж)
- У Мінску больш за 100 дзяцей прынялі першую камунію ў Чырвоным касцёле (фотарэпартаж)