Гуляка мае намер зняць з рэгістрацыі некаторыя абшчыны сведкаў Іеговы ў Беларусі
Некаторыя абшчыны Рэлігійнага аб’яднання Сведак Іеговы ў Беларусі могуць пазбавіцца рэгістрацыі. Пра намер прыняць адпаведнае рашэннем сёння заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі.
“Не бачу неабходнасці разглядаць падрабязна пытанні ўсіх 26 рэспубліканскіх рэлігійных канфесій, гэта наш паўсядзённы клопат. Але аб сведках Іеговы скажу асобна, – цытуе Леаніда Гуляка БЕЛТА. – Не выключаю, што намі сумесна з аблвыканкамамі будуць прыняты канкрэтныя крокі па зняцці з рэгістрацыі некаторых абшчын сведак Іеговы. Будзе шум, але я да гэтага гатовы “.
Прычынамі такога строгага магчымага рашэння Гуляка назваў парушэнні заканадаўства, якія нібыта здзяйсняюць сведкі Іеговы ў Беларусі. Па словах упаўнаважанага, у 2015 годзе ў рэгіёнах адзначаны факты распаўсюджвання сведкамі Іеговы літаратуры рэлігійнага зместу без адпаведнага ўзгаднення з мясцовымі органамі ўлады.
Леанід Гуляка заклікаў мясцовыя органы ўлады прымаць самыя рашучыя меры па спыненні незаконнага распаўсюджвання рэлігійнай літаратуры. Упаўнаважаны таксама ахарактарызаваў дзеянні сведак Іеговы як “настойлівыя і неправамерныя” і адзначыў, што яны выклікаюць пэўную незадаволенасць сярод жыхароў краіны ў цэлым і вернікаў іншых канфесій у прыватнасці.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)