Гуляка: некаторыя беларускія ксяндзы вядуць дэструктыўную працу

міліцыя касцёл

Асобныя ксяндзы — грамадзяне Беларусі вядуць дэструктыўную працу сярод насельніцтва, заявіў 2 лютага ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на калегіі Апарату ўпаўнаважанага.

«Гэтыя факты органамі ўлады на месцах не застаюцца незаўважанымі, але структурным падраздзяленням па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, іншым службам аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама неабходна звяртаць на гэтыя праблемы больш пільную ўвагу і прымаць меры па іх недапушчэнні», — сказаў ён, перадае БелТА. Пры гэтым не ўдакладняецца у чым менавіта заключаецца дэструктыўная дзейнасць.

Таксама Леанід Гуляка заявіў, што ў 2015 годзе зафіксаваныя факты правапарушэнняў з боку святароў, якія тычацца правілаў знаходжання замежных грамадзян у краіне.

Чыноўнік заявіў пра намер правесці сустрэчу з усімі членамі Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў і абмеркаваць праблемныя. У сваю чаргу віцэ-прэм’ер Наталля Качанава, якая прыняла ўдзел у калегіі, адзначыла недапушчальнасць правядзення сярод насельніцтва дэструктыўнай дзейнасці прадстаўнікамі рэлігійных канфесій, заклікаўшы да больш грунтоўнай працы па недапушчэнні такіх дзеянняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі