Каталіцкі святар: спачатку знішчалі рэлігію, а потым кажуць аб дрэннай працы з кадрамі

Кароль Томецкий

Адсутнасць вялікага ліку святарскіх пакліканняў у Беларусі з’яўляецца следствам доўгай барацьбы з рэлігіяй і традыцыйнай мараллю ў краіне. Пра гэта Krynica.info заявіў каталіцкі святар з Польшчы Караль Тамэцкі, які доўгі час служыў у Магілёўскай вобласці Беларусі, у адказ на заявы ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі пра тое, што Каталіцкі Касцёл недастаткова працуе ў справе падрыхтоўкі новых святароў.

«Хутка 99 гадоў, як дзяржава беларуская (так, бо РБ цалкам прызнае сваю спадчыннасць) планамерна знішчае ўсякую мараль, рэлігійныя інстытуты і адукацыю. Так так. Усякую мараль, бо сацыялістычная, для якой дабро ёсць усё, што служыць сусветнай рэвалюцыі — гэта ніякая не мараль. А другой і няма, і не трэба мазгі пудрыць усякім там «патрыятызмам», які паказаў усе свае здольнасці на Данбасе. З усякімі рэлігійнымі інстытутамі ледзь не цалкам скончылі ўжо да лістапада 1937 года, перарываючы такім чынам сапраўдную перадачу усякага рэлігійнага вопыту. Пра рэлігійныя будынкі нічога не скажу, тут усё зразумела», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, у Беларусі было цалкам знішчана якасная адукацыя, бо «саўтэхнічныя і ваенныя спецыялізацыі тут ніяк не лічацца», як і эканамічная адукацыя, якая тут «служыць усяго толькі крадзяжу і статыстычнай хлусні».

«І вось да гэтай 99-й гадавіны гэтага дасягненняў высвятляецца, што каталіцкая Царква «дрэнна працуе з кадрамі». Пярэчанні ёсць? Так, і нават шмат. Але ўсіх іх у вышэйадзначанай зыходнай сітуацыі звесці можна да аднаго. Гэта дзяржава лічыць Царкву франшызай. Франшыза-та сапраўдная не ўсякая сюды пойдзе, а Царква дык увогуле не франшыза, царкоўнік — не барыга, які на ўсякую здзелку пойдзе з-за грошай. Калі такіх не хапае, то і дзякуй Богу. Нам такіх не трэба. А вось паколькі савецкі раскат перажылі, дык і цяпер ператрываем», — падкрэсліў святар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі