У Вільні адслужаць беларускую літургію і прэзентуюць кнігу сустаршыні БХД

vilnia

Таварыства беларускай культуры ў Літве і Асацыяцыя “Крывія” запрашаюць на мерапрыемствы ў Вільні 6 лютага.

У 12:00 у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы (Aušros Vartų 7 b) адбудзецца набажэнства з нагоды 110-гадавіны з дня нараджэння а. Тамаша Падзявы. Літургію на беларускай мове адслужыць а. Яўген Усошын.

А 14:00 у Доме нацыянальных меншасцяў (Raugyklos 25) адбудзецца прэзентацыя кнігі сустаршыні БХД Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі