У Мінску мужчына падмануў супрацоўніцу банка на 1 тыс. даляраў

guvd
У Мiнску міліцыя шукае мужчыну, які падмануў на 1 тыс. даляраў супрацоўніцу банка на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Махляр загадзя замаскіраваўся, прыляпіў бровы і бараду. У банку ён спачатку удакладніў ў касіра, колькі патрэбна для абмену даляраў, каб атрымаць 40 млн беларускіх рублёў. Супрацоўніцы банка адказала, што 2,1 тыс. даляраў, і мужчына адлічыў грошы, але паклаў у латок толькі 1,1 тыс. даляраў.

Калі касір выявіла нястачу, махляра ў банку ўжо не было.

Міліцыя просіць усіх, хто пазнаў намаляванага на фота мужчыну, звяртацца ў Першамайскае РУУС Мінска па тэлефонах 8 (017) 280-02-02, 8 (029) 159-02-01, 8 (029) 344-76-32. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі