Беларускія святары на чэмпіянаце па футболе ў Славакіі змагаюцца за 5-е месца
У славацкіх Міхайлаўцах працягваецца X чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў, які пачаўся 2 лютага пасля Святой Імшы і прэс-канферэнцыі арганізатараў чэмпіяната.
Першую гульню каманда з Беларусі правяла з румынскімі святарамі з вынікам 1:1, дзякуючы кс. Дзмітрыю Несцеру. У другой гульні, – з камандай з Харватыі, – беларусы праігралі з лікам 1:0, паведамляе catholic.by.
Вырашальнай стала трэцяя гульня з камандай з Казахстана, у якой зборная Беларусі перамагла з лікам 3:0. Па розніцы ў мячах беларусы выйшлі на другое месца ў падгрупе пасля харватаў, што гарантавала абедзвюм камандам выхад з групы.
Далей беларусы гулялі са святармі з Партугаліі, атрымаўшы паразу з лікам 5:0. У другой пары паміж сабой гулялі Харватыя і Украіна, пераможцам матчу выйшлі харваты.
У гульні з украінскай камандай беларусы перамаглі з лікам 1:0 – гол забіў кс. Ян Кузюк.
4 лютага беларуская каманда будзе граць са зборнай Венгрыі, змагаючыся за 5-6 месца.
Усяго ў спаборніцтвах бяруць удзел 15 святарскіх камандаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)