Біскуп Станеўскі: За кожным агенчыкам грамнічнай свечкі – вера ў Таго, Хто ёсць праўдзівым святлом

Станеўскі на ГрамніцыДапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 2 лютага, у свята Ахвяравання Госпада ў каталіцкай традыцыі, наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Галынка блізу Гродна, дзе ўзначаліў святочную богаслужбу і асвяціў грамнічныя свечкі, прынесеныя вернікамі.

Біскуп нагадаў гісторыю і сэнс абраду, калі ў свята Ахвяравання Госпада вернікі прыходзяць у святыню, каб сведчыць аб Любові і спаткаць сапраўднае святло. “За кожным з агеньчыкаў прынесеных свечак стаіць хрысціянская вера ў Таго, каго евангеліст Ян назваў «праўдзівым святлом, што асвячае кожнага», – падкрэсліў іерарх, паведамляе catholic.by.

У гаміліі біскуп разважаў аб тым, што ў ночы жыцця чалавек шукае кагосьці, хто быў бы «святлом і вызваленнем для тых, хто ў цемры», і таму святары, асвячаючы грамнічныя свечкі, “хочуць нас захоўваць не толькі ад громаў у прыродзе, але, найперш, ад громаў у жыцці”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі