У Мінску манахі і манахіні разам завяршылі Год кансэкраванага жыцця
У Мінску 4 лютага прадстаўнікі розных каталіцкіх манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у розных месцах Беларусі, у супольнай малітве падчас Святой Імшы ўрачыста завяршылі Год кансэкраванага жыцця, абвешчаны Каталіцкай Царквой.
Святой Імшы, якую ў інтэнцыі ўсіх кансэкраваных асобаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у саслужэнні ўсіх беларускіх біскупаў і Апостальскага візітатара для грэка-каталікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, папярэднічала адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, якую падрыхтавалі с. Марцэліна Мігач ISSM і а. Алег Грыгаровіч SAC, паведамляе catholic.by.
На пачатку Імшы да манахаў і манахіняў звярнуўся з прывітальным словам старшыня Аб’яднання вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC, які нагадаў, што пражыты Год вымяраецца не колькасцю зробленых фатаздымкаў з мерапрыемстваў, а глыбынёй духоўнага жыцця і адносін з Богам.
У гаміліі мітрапаліт Кандрусевіч падкрэсліў, што кансэкраванае жыццё «павiннае развiвацца i выконваць тую мiсiю, якую Бог даверыў паводле розных харызматаў, вялiкая колькасць якiх дазваляе больш эфектыўна i рознабакова падыходзiць да складанай евангелiзацыйнай мiсii».
Пасля сканчэння Святой Імшы манахі і манахіні рушылі пехам да касцёла святых Сымона і Алены, дзе ў зале дольнага касцёла адбылася сустрэча кансэкраваных асобаў са свецкімі людзьмі, якія ў той ці іншы момант свайго жыцця перажылі моцны досвед прысутнасці Бога, а таксама навяртанне.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)