Беларускія святары занялі 6-е месца на чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе
У славацкіх Міхайлаўцах 5 лютага завяршыўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод камандаў каталіцкіх святароў. Беларуская каманда сярод 15-і зборных заняла 6-е месца, саступіўшы ў матчы за 5-е месца камандзе святароў з Венгрыі.
Пераможцамі турніра стала каманда з Партугаліі, другое месца заняла каманда з Польшчы, трэцяе – з Харватыі. Гаспадары чэмпіянату, – святарская зборная Славакіі, – занялі 7-е месца, паведамляе catholic.by.
У склад беларускай каманды ўвайшлі кс. Валерый Аброшка, кс. Артур Малафей, кс. Дзмітрый Несцер, кс. Ян Рушніцкі, кс. Юрый Гурскі, кс. Павел Салабуда, кс. Юрый Вільк, кс. Эдуард Сінкевіч, кс. Іван Кузюк, кс. Артур Ваўчкевіч, кс. Андрэй Лішко.
Першы чэмпіянат па міні-футболе сярод камандаў каталіцкага духавенства прайшоў у 2003 годзе ў Аўстрыі. Тады ў першынстве ўдзел узялі восем камандаў. Пачынаючы з 2011 года чэмпіянат адбываецца штогод.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)