Пачаў працу сайт малітвы аб душах у чыстцы

малітваПа благаслаўленні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пачаў працу сайт каталіцкага Апостальства дапамогі душам чыстцовым – апостальскага руху свецкіх вернікаў, арганізаванага Кангрэгацыяй сясцёр дапаможніц душам чыстцовым.

Харызма гэтага руху – малітоўная дапамога памерлым, якія церпяць у чыстцы. Удзельнікі руху ахвяруюць памерлым малітвы, цярпенні, твораць у іх інтэнцыі міласціню і добрыя ўчынкі.

На сайце, які знайходзіцца па адрасе apostalstva.by, прадстаўленая інфармацыя пра гісторыю ўзнікнення руху, паведамляецца, як можна да яго далучыцца, прапанаваныя малітвы за паміраючых і памерлых, якія церпяць у чыстцы, а таксама тэалагічныя артыкулы пра чысцец у вучэнні Каталіцкай Царквы, пра хрысціянскае перажыванне жалобы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі