У Лондане за дзень сабралі 10 млрд даляраў для дапамогі сірыйцам

Лондан, уцекачы, канферэнцыяУдзельнікі канферэнцыі краінаў-донараў па Сірыі, якая адбылася 4 лютага ў Лондане, сабралі больш за 10 мільярдаў даляраў для аказання дапамогі пацярпелым ад грамадзянскай вайны сірыйцам.

З просьбай аб грашовай дапамозе да краінаў-донарам звярнулася ААН, аднак гаворка ішла аб меншай суме. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун захоплены тым, што ўпершыню ўдалося сабраць такую ​​суму для пераадолення крызісу на працягу аднаго дня, паведамляе ru.euronews.com.

“Нам удалося сабраць 6 мільярдаў даляраў толькі на гэты год, і дадаткова, – 5 мільярдаў на перспектыву аж да 2020 года, – кажа прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. – Гэта азначае, што мільёны людзей атрымаюць неабходную ежу, медыцынскую дапамогу і дах над галавой у Сірыі і за яе межамі”.

Частка сродкаў будзе накіраваная ў суседнія краіны для стварэння працоўных месцаў для ўцекачоў і навучання іх дзяцей, яшчэ частка – на гуманітарныя аперацыі ў Турцыі, Ліване і Іарданіі, дзе знаходзяцца ад 4 да 6 мільёнаў сірыйскіх уцекачоў. Кароль Іарданіі Абдала II падкрэсліў, што яго краіна зможа працягваць дапамагаць сірыйцам толькі пры міжнароднай падтрымцы.

Эрдаган: У Міжземным моры патанула наша міласэрнасць

На думку прэзідэнта Турцыі Реджепа Таіп Эрдаган, пазіцыя еўрапейскіх краінаў у дачыненні да ўцекачоў з Блізкага Ўсходу вартая толькі крытыкі. «Заходнія краіны не прадэманстравалі цікавасці да праблемы сусветнага тэрарызму і ператварылі Міжземнае мора ў магілу для ўцекачоў, – настойвае Эрдаган. – Я не магу назваць гуманнай пазіцыю некаторых еўрапейскіх краінаў, якія класіфікуюць бежанцаў у залежнасці ад іх кваліфікацый і прымаюць толькі некаторых з іх. У Міжземным моры патанула наша чалавечнасць”.

У Турцыі на дадзены момант знаходзяцца амаль два мільёны ўцекачоў з Сірыі. Кіраўнік МУС Германіі Томас дэ Мэзьер падкрэслівае: “У раёне турэцкага Ізміра сотні тысячааў рыхтуюцца да падарожжа да берагоў Грэцыі. Думаю, што Еўропа магла б вылучыць сродкі на тое, каб пабудаваць у раёне Ізміра вялікі лагер для ўцекачоў, і ўжо там вырашаць, хто з іх можа трапіць у Еўропу легальным шляхам”.

На мяжы Грэцыі і Македоніі ўтварыўся затор з 9 тысячаў уцекачоў

Каля 9 тысячаў мігрантаў сабраліся на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй. Македонія некалькі дзён як закрыла мяжу з-за забастоўкі таксістаў, якія патрабуюць сваёй долі ад перавозкі ўцекачоў да сербскай мяжы.

На грэцкім баку апынуліся заблакаванымі 80 аўтобусаў з уцекачамі. “Мы не хочам блакаваць дарогу, але стаіць холад, дзеці хварэюць, у нас няма ежы, вось у чым нашы праблемы”, – тлумачаць уцекачы сваю пазіцыю.

Пасля таго як мяжу адкрылі 4 лютага, трапіць на тэрыторыю Македоніі змаглі толькі некалькі сотняў чалавек.

У Фінляндыі арыштаваны малады чалавек, які падпаліў прытулак для ўцекачоў

У Фінляндыі арыштаваны 25-гадовы мужчына па падазрэнні ў спробе падпалу цэнтра па прыёме ўцекачоў. У ноч на 4 лютага невядомыя кінулі ва ўваходныя дзверы тры бутэлькі з запальнай сумессю.

Ніхто з насельнікаў цэнтра, у якім жывуць 80 чалавек, не пацярпеў.

«Падобныя напады – за мяжой разумення. Гэта ж напад на дом, дзе жывуць сем’і з дзецьмі. Гэтыя ўцекачы нічога дрэннага не зрабілі”, – кажа дырэктар цэнтра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі