У Мінску адкрываецца фотавыстава аб святой Валянціне Мінскай

Валянціна МінскаяУ Мінску ў дамавым храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага праваслаўнай Мінскай духоўнай акадэміі 8 лютага адкрываецца фотавыстава «Народам названая святой», прысвечаная 10-годдзю праслаўлення ў якасці святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Цырымонія адкрыцця выставы пачнецца набажэнствам, якое ў акадэмічным храме а 19:30 ўзначаліць рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), паведамляе church.by.

Выстава будзе працаваць да канца лютага. Храм даступны для наведвання штодня з 7:00 да 19:30.

З 9 лютага штодня, акрамя суботніх і нядзельных дзён, у 17:30 у храме будзе здзяйсняцца набажэжнства да заступніцтва святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі