10 праектаў перакладу Бібліі запусцяць у краінах, дзе хрысціянства жорстка пераследуецца

У бліжэйшы месяц 10 новых праектаў па перакладзе Бібліі будуць пачатыя ў краінах, дзе прыняцце хрысціянства караецца пакараннем смерцю, паведамляецца ў прэс-рэлізе «Wycliffe Associates», адной з вядучых арганізацый свету, якія займаюцца перакладам Пісання.

У прэс-рэлізе не называюцца канкрэтныя краіны, хутчэй за ўсё, з меркаванняў бяспекі. Перавод будзе ажыццяўляцца сіламі мясцовых спецыялістаў, бо з’яўленне грамадзян заходніх краін можа прыцягнуць увагу рэлігійных фанатыкаў, якiя пераследуюць хрысціянаў.

Для таго, каб паскорыць працэс перакладу, удзельнікі праекта будуць навучаны MAST, перакладчыцкай стратэгіі, якая дазваляе падрыхтаваць чарнавы варыянт перакладу Новага Запавету за адзін год.

Арганізацыя таксама забяспечыць мясцовых перакладчыкаў усімі неабходнымі тэхналагічнымі сродкамі для абмену інфармацыяй, сінхранізацыі праекта і забеспячэння мабільнасці, бо яны часцяком пакідаюць месца пражывання з-за перыядычных ганенняў.

Агулам «Wycliffe Associates» плануе пачаць 80 праектаў перакладу Бібліі ў рэгіёнах, дзе пераследуецца хрысціянства.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі