Епіскап Павел узначаліў урачыстасці з нагоды 10-годдзя праслаўлення Валянціны Мінскай
Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел 6 лютага узначаліў святочную Боскую літургію ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Станькава ў Дзяржынскім раёне з нагоды 50-годдзя з дня смерці і 10-годдзя праслаўлення ў ліку святых блажэннай Валянціны Мінскай.
Па заканчэнні набажэнства епіскап Павел прыехаў на магілу святой у вёску Крысава, дзе здзейсніў набажэнства на месцы яе пахавання, паведамляе molod-eparchy.by.
Напярэдадні епіскап Павел наведаў у Палацы Культуры святочную акцыю з нагоды прысуджэння Маладзечна тытулу культурнай сталіцы Беларусі 2016 года.
Епіскап Веніямін ўзначаліў святкаванні ў Ксеніеўскім манастыры ў Барані
Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін 6 лютага, у дзень памяці праваслаўнай святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, узначаліў Боскую літургію ў храме Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань ў Барысаўскім раёне.
На багаслужбе малілася ігумення манастыра Васіліса (Мядзведзь) з сёстрамі. Па заканчэнні богаслужбы быў здзейснены хросны ход, пасля чаго ўладыка Веніямін павіншаваў духавенства, сясцёр і вернікаў з прастольным святам і звярнуўся са словам настаўлення, паведамляе borisoveparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)