Еўрапарламент прызнаў дзеянні ІДІЛ генацыдам

Еўрапейскі парламент 4 лютага прыняў рэзалюцыю, згодна з якой ІДІЛ праводзіць генацыд хрысціян, язідаў і іншых рэлігійных і этнічных меншасцяў.

Прыняцце гэтай дэкларацыі з’яўляецца важнай падзеяй, бо дакумент заклікае Міжнародны крымінальны суд да правядзення афіцыйнага расследавання.

Ён таксама заклікае да прыняцця падобных рэзалюцыяў вядучыя сусветныя дзяржавы. Так, падобныя рэзалюцыі знаходзяцца на разглядзе ў Кангрэсе ЗША, але да гэтага часу не былі прынятыя. Да таго ж, у тэксце гэтага дакумента ў якасці ахвяр генацыду фігуруюць толькі язіды. Камісія ЗША па рэлігійных свабод у краінах свету, кансультатыўны орган Дзярждэпартамента ЗША, заклікала таксама ўключыць хрысціян, туркменаў і курдаў-шабакі ў спіс ахвяр генацыду, які ажыццяўляецца ІДІЛ.

У рэзалюцыі Еўрапарламента таксама ўтрымліваецца заклік да ўвядзення пасады адмысловага прадстаўніка ЕС па пытаннях свабоды веравызнання ў краінах свету.

Па матэрыялах  CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі