На поўначы Сірыі мясцовыя жыхары масава бягуць ад урадавых войскаў
У сірыйскай правінцыі Алепа на поўначы краіны тысячы жыхароў пакідаюць свае дамы, ратуючыся ад наступу сірыйскай арміі, якую падтрымліваюць іранскія ваенізаваныя фармаванні.
4 лютага сірыйскія войскі выціснулі атрады ўзброенай апазіцыі з гарадоў Набуль і Аз-Захра, а таксама перарэзалі шляхі забеспячэння паўстанцаў, якія атрымліваюць харчаванне з Турцыі, паведамляе ru.euronews.com.
Турцыя абвінавачвае Расею ў інтэнсіфікацыі авіяўдараў па паўночных сірыйскіх рэгіёнах, што спараджае патокі бежанцаў. Масква, са свайго боку, абвінавачвае Анкару ў падтрымцы экстрэмісцкіх групаў сірыйскай апазіцыі і падрыхтоўцы наземнага ўварвання на тэрыторыю Сірыі.
Турэцкія ўлады заяўляюць пра 15 тысячаў сірыйцаў, якія чакаюць пераходу мяжы, і яшчэ аб 60 тысячах, якія накіроўваюцца да яе. Афіцыйная Анкара мяркуе, што ў бліжэйшы час з Алепа прыбудзе каля мільёна ўцекачоў.
На поўдні Сірыі ўрадавыя войскі вызвалілі некалькі гарадоў ад ІДІЛ
На поўдні Сірыі сірыйскія вайскоўцы вядуць баі з баевікамі “Ісламскай дзяржавы” ў прадмесцях горада Дэраа. Напярэдадні армія вярнула кантроль над гарадамі Шэйх-Міскін і Серын ў 70 км ад Дамаска.
Пасля сыходу ісламістаў у вызваленых гарадах выяўляюцца месцы катаванняў і пакаранняў смерцю, а таксама дакументы, у прыватнасці, пісьмовыя абяцанні ўзнагароды ў 5 тысячаў даляраў таму, хто пакажа на схаванага хрысціяніна або шпіёна.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)