У Жабінцы дзеці не развітваюцца з атмасферай Раства

Раство, дзеці, ЖабінкаБлагачынны праваслаўных цэркваў Жабінкаўскай акругі протаіерэй Сергій Петрусевіч і клірык Пакроўскага храма іерэй Андрэй Петрусевіч узялі ўдзел у калядным свяце, падрыхтаваным педагогамі і бацькамі выхаванцаў яслі-садка № 3.

Паглядзеўшы кароткаметражны фільм «Нараджэнне Хрыстова», дзеці паказалі пастаноўку «Калядны калабок» , паведамляе ekklisia.by.

У гэты ж дзень а. Сергій Петрусевіч наведаў святочны канцэрт «Чароўнае святло Раства» ў Жабінкаўскай Дзіцячай школе мастацтваў.

У пасёлку Шарашова пад Пружанамі выхаванцы нядзельнай школы Мікалаеўскай царквы падрыхтавалі для прыхаджанаў каляднае тэатралізаванае прадстаўленне «Падарунак для Настулькі».

У гомельскім праваслаўным прыходзе абраза Божай Маці “Іверская” 24 студзеня адбылося Каляднае прадстаўленне “Калядная ноч”, якое падрыхтавалі выкладчыкі нядзельнай школы, святары і прыхадская моладзь.

На свята былі запрошаныя госці – дзеці з СШ № 40, гімназіі № 46 імя Блеза Паскаля, а таксама са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, паведамляе eparhiya.by.

Па заканчэнні пастаноўкі было арганізаванае чаяванне з прысмакамі і гульнявая праграма з прызамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі