Улаховіч і ІДІЛ: раней тэрарыстамі былі баптысты, цяпер – БНФ

УлаховічВярхоўны атаман беларускіх казакаў, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч, выступаючы 6 лютага на пазачарговым сёмым вялікім крузе казакоў, падкрэсліў, што створанае 20 гадоў РГА “Беларускае казацтва” дасягнула сваіх першапачатковых мэтаў, і зараз прыйшоў час ствараць рэгулярнае фарміраванне.

Адной з прычынаў патрэбы ў казачым войску Улаховіч назваў суседства Беларусі з краінамі НАТА. Кажучы аб “унутраных ворагах” дзяржавы, Улаховіч прывёў у якасці прыкладу партыю БНФ, параўнаўшы яе з ІДІЛ, а беларускіх казакоў, адпаведна, – з антыфашыстамі, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляла Krynica.info, восенню падчас перадвыбарчай кампаніі Улаховіч абвінаваціў «баптысцкую накіраванасць» у прапагандзе тэрарызму, тлумачачы, што «баптысты» ў ягоным уяўленні – гэта «групы людзей, якія прапаведуюць адрозненне ад Праваслаўнай Царквы».

«Ці хочаце сказаць, што Беларуская Праваслаўная Царква не вядзе працу супраць баптызму? Вядзе. Я гэта ведаю», – заяўляў палітык, заявіўшы, што пад баптысцкай скіраванасцю меў на ўвазе і мусульманаў, якія падтрымліваюць ІДІЛ. Адначасова атаман беларускіх казакоў прызнаў, што «ў яго каша ў галаве датычна канфесіяў».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі