Архіепіскап Арцемій: Мы працягваем сутнасць дарэвалюцыйнага праваслаўя, адраджаючы толькі формы

АрцемійАрхіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій 7 лютага ў дзень, калі Праваслаўная Царква ўспамінае новапакутнікаў ХХ стагоддзя, забітых і закатаваных прадстаўнікамі Савецкай улады, у архіпастырскім слове за Боскай літургіяй у гродзенскім кафедральным Пакроўскім саборы нагадаў, што датай памінання абраны дзень пакарання смерцю мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Уладзіміра, расстралянага ля муроў Кіева-Пячэрскай Лаўры.

“Мітрапаліт Уладзімір не быў забіты замежнікамі або захопнікамі – ён быў забіты ахрышчанымі людзьмі”, – нагадаў іерарх, задаўшыся пытаннем, – чаму “багаборніцтва савецкага перыяду паўстала на глебе, па сутнасці, праваслаўнай імперыі?”, – паведамляе orthos.org.

“Дзяржава стала ўмешвацца ў царкоўныя справы. Цар Пётр Першы адцяў галаву царквы, пазбавіўшы яе свайго прадстаяцеля. Фактычна Царквой сталі кіраваць чыноўнікі, яны вызначалі састаў кіраўнікоў епархіямі, састаў духавенства і ўсё гэта прывяло да сумных наступстваў. Паступова Праваслаўе стала фармальным не толькі для некаторых іерархаў і духавенства, але і для самога народа. Прычасце стала абавязковым – у царскай Расіі, калі ты не прыносіў даведку аб тым, што прычашчаўся, цябе маглі звольніць з працы”, – падкрэсліў уладыка Арцемій.

Нагадаў таксама архіепіскап пра ліст свяціцеля Філарэта (Драздова) да імператара Мікалая I, у якім былі такія словы: «Вы паставілі Царкву на калені, наступным будзе Ваш пасад!».

Таксама ўладыка падкрэсліў, што, нягледзячы на знешні дабрабыт сённяшняга царкоўнага жыцця, па сутнасці, мы працягваем шлях дарэвалюцыйнага праваслаўя – зноў імкнемся адрадзіць нейкія знешнія формы, не звяртаючы належнай увагі на іх сутнаснае напаўненне. Менавіта таму ў нашы дні так важна памятаць урокі гісторыі.

Пад Навагрудкам адслужылі паніхіду на магіле святара, забітага на “Навагрудскай Галгофе”

У вёсцы Воўкавічы ў Навагрудскім раёне іерэй Андрэй Абрамовіч пасля заканчэння Боскай Літургіі здзейсніў паніхіду на магіле нялюдскі забітага бальшавікамі ў 1939 годзе на “Навагрудскай Галгофе” протаіерэя Мікалая Нядзвецкага, пахаванага на мясцовых могілках.

Айцец Андрэй нагадаў прыхаджанам пра жыццё і пакуты айца Мікалая, адзначыўшы, што “бацюшка меў гарачую веру ў Бога, цвёрда ў ёй стаяў і вучыў гэтаму сваіх вернікаў, захаваўшы веру да смерці крыжовай, перанёсшы вельмі жорсткія пакуты”, паведамляе eparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі