На Тайване 17-павярховы дом стаў ахвярай землятрусу з-за эканоміі на бетоне

Тайвань, землятрусНа поўдні Тайваня ў горадзе Тайнань 7 лютага праз 30 гадзін пасля землятрусу магнітудай 6,4 бала і разбурэння 17-павярховага дома, ратавальнікі дасталі з-пад завалаў жывую 6-месячную дзяўчынку.

На выспе расце абурэньне пасля таго, як унутры некаторых бетонных апораў разбуранага жылога комплексу «Залаты цмок» апынуліся кансервавыя банкі і блокі з полістыролу – будаўнічая кампанія выкарыстала смецце, каб зэканоміць на бетоне, паведамляе ВВС.

Кіраўнік МУС Тайваня Чэнь Вэй-жэнь паабяцаў правесці па гэтым факце праверку.

Крыху раней ратавальнікі дасталі з-пад завалу жывым 20-гадовага мужчыну. Колькасць загінулых наблізілася да 30. Каля 500 чалавек атрымалі траўмы, дзесяткі застаюцца ў бальніцы.

Надзеі на тое, што выжывуць яшчэ каля 120 чалавек, якія застаюцца пад заваламі жылога комплексу “Залаты цмок”, змяншаюцца з кожнай гадзінай.

Землятрус пацягнуў разбурэнне некалькіх буйных будынкаў у горадзе Тайнань, які з’яўляецца чацвёртым па насельніцтву на Тайване.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі