Святлана Алексіевіч наведала шведскую школу для дзяцей-мігрантаў

АлексіевічНобелеўскі лаўрэат пісьменніца Святлана Алексіевіч 6 лютага наведала школу для дзяцей мігрантаў у Рынкебю – прыгарадзе Стакгольма .

У чаканні сустрэчы, якая адбылася ў школьнай бібліятэцы, дзеці падрыхтавалі традыцыйны канцэрт, намалявалі ілюстрацыі да твораў Алексіевіч, а таксама яе партрэт, паведамляе Радыё Свабода.

Галоўнымі героямі сустрэчы сталі дзеці, для большасці з якіх шведская мова не з’яўляецца роднай. Іх бацькі паходзяць з розных краінаў і частак свету, для шмат каго з іх вайна з’яўляецца нядаўнімі ўспамінамі. “Чалавек не створаны, каб забіваць іншага. Гэта варварства, як бы прыгожа гэта не называлі, – звярнулася да іх Алексіевіч. — Я жадаю, каб у вас у жыцці гэтага ніколі не здарылася. Жыццё само па сабе вельмі цікавае. Не здраджвайце жыццю».

На пытанне настаўнікаў, – якой ім пабачылася знакамітая пісьменніца, – большасць дзяцей пасля імпрэзы адказалі: “Смелая і, адначасова, добрая».

Нобелеўскі лаўрэат прыйшоў у школу для дзяцей мігрантаў у 27-ы раз – праект «Нобелеўскі ляўрэат у Рынкебю» пад дэвізам «Аднойчы ты можаш атрымаць Нобелеўскую прэмію» прыдумала дзіцячая пісьменніца Гуніла Люндгрэн.

Драматург з Беларусі ставіць у Швецыі п’есу па кнізе Алексіевіч

Нараджэнец Беларусі драматург Дзмітрый Плакс напісаў п’есу па кнізе Алексіевіч «Час Сэканд-хэнд», прэм’ера якой адбудзецца ў швэдзкім Каралеўскім тэатры 12 снежня.

Пастаноўка будзе доўжыцца 55 хвілінаў, у ёй занятыя 14 актораў і 150 аматараў.

«Я свядома пайшоў на такую рызыку — працу з прафэсійнымі і непрафэсійнымі акторамі, нават, увогуле, не з акторамі, а са „звычайнымі людзьмі“. Гэта спроба нейкім чынам адлюстраваць мэтад працы Святланы Алексіевіч, якая размаўляе не толькі з „прафэсійнымі адказвальнікамі на пытаньні“, але з тымі, хто не звыклы адказваць на пытанні”, – кажа аўтар.

Галоўную ролю – аўтара – выконваюць знакамітыя шведскія актрысы Перніла Аўгуст (унутраны голас) і Лена Эндрэ (вонкавы голас).

Распавядаючы пра цяжкасці працы над п’есай, Дзмітрый кажа, што паставіш мэтай узяць з 700- старонкавай кнігі тры лініі: “Што камуністычны лад робіць з чалавекам, што адсутнасьць камуністычнага ладу робіць з чалавекам, і – любоў». “Любоў ёсць палатном, на які Алексіевіч кладзе свае фарбы”, – дадае Дзмітрый.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі