У Салігорску для навучэнцаў арганізавалі праваслаўную праграму

навучэнцы коледжа у СалігорскуНастаяцель праваслаўнага храма свяціцеля Георгія Магілёўскага у аграгарадку Чырвоная Слабада ў Салігорскім раёне іерэй Уладзімір Варашкевіч 4 лютага прымаў гасцей – дзяцей з сельскай школы.

Святар пазнаёміў школьнікаў з архітэктурай храма, распавёў яго гісторыю і адказаў на шэраг пытанняў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

У Салігорскім дзяржаўным каледжы 3 лютага для вучняў першых і другіх курсаў педагагічнага аддзялення клірык кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы Сергій Чуковіч правёў гутарку «Духоўнае багацце чалавека».

За дзень да гэтага студэнты былі на экскурсіі ў храме Перамянення Гасподняга ў аграгарадку Чырвонадворцы, дзе экскурсію і лекцыю для іх падрыхтаваў настаяцель іерэй Генадзь Пашкевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі