Макей: Беларусь, ЕС і ЗША нацэлены на раўнапраўны дыялог

макей
Беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў 8 лютага, што Беларусь, ЕС і ЗША нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог. Ён лічыць, што ў адмены абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі ёсць нармальныя перспектывы. Паводле яго слоў, самае галоўнае, што Беларусі ўдалося дамагчыся не толькі змены атмасферы, але і самога зместу яе ўзаемаадносін з ЕС і ЗША.

Ўсе бакі нацэлены на раўнапраўны паважлівы дыялог, сказаў журналістам кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства, перадае БЕЛТА.

Міністр паведаміў, што пра перспектывы нармалізацыі адносін з Захадам, перш за ўсё з ЕС і ЗША, сёння размова ішла ў ходзе яго дакладу прэзідэнту Беларусі. Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя даручэнні па развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з ЕС, у тым ліку такія адчувальныя сферы, як праваабарончая тэматыка, праца з АБСЕ па падрыхтоўцы выбараў і іншыя, сказаў Макей.

Як паведамляла Крыніца, у Мінск 9-10 лютага прыедуць палітычныя дырэктара міністэрстваў замежных спраў Вышаградскай групы – Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі, а таксама прадстаўнікі МЗС Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Германіі, якія сустрэнуцца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі