Маратон «Люблю Беларусь» наведаў праваслаўную царкву ў Бабруйскім раёне

марафон

У нядзелю 7 лютага маратон «Люблю Беларусь» наведаў праваслаўную царкву ў Бабруйскім раёне. Актывісты Маладога Фронту ўсталявалі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг ля ўваходу ў царкву паміж пасёлкамі Бярэзіна i Зара ў прыгарадзе Бабруйска.

“Мы хацелі нагадаць, што карані беларускай нацыі і нашых сiмвалаў ляжаць у Хрысце. Тым больш сёння нядзеля — гэта дзень малітвы, дзень размовы з Богам”,  — кажа адзiн з лiдараў арганiзацыi Яўген Васьковіч, паведамляе mfront.net.

Акцыя стартавала 4 лютага і скончыцца на Дзень святога Валянтына ў Мiнску віншаваннем беларускіх дзеячоў. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у маратоне.

Раней бел-чырвона-белыя сцягі былі вывешаны маладафронтаўцамі ў Бабруйску, Маладэчна і Жлобіне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі