На шляху з Турцыі ў Грэцыю загінулі 27 мігрантаў

Эгейскае мораУ Эгейскім моры ля ўзбярэжжа паўночна-заходняй турэцкай правінцыі Балыкесір загінулі 27 мігрантаў, якія спрабавалі пераправіцца з Турцыі на грэцкую выспу Лесбас. Сярод іх было 11 дзяцей.

Лодка, у якой знаходзіліся мігранты, перагарнулася, і людзі апынуліся ў халоднай вадзе. Берагавой ахове ўдалося выратаваць толькі чацвярых, паведамляе ru.euronews.com.

У раёне трагедыі працягваецца выратавальная аперацыя, у якой бяруць удзел катэры берагавой аховы і верталёт.

Турцыя прыняла на сваёй тэрыторыі каля 2,5 мільёна сірыйскіх уцекачоў і 200 тысячаў іракцаў. Многія спрабуюць дабрацца праз Турцыю да краінаў Еўрасаюза, у тым ліку па моры.

Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі на 5 лютага, як мінімум 374 мігранты загінулі, спрабуючы трапіць з Турцыі ў Еўропу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі