Нацбанк ўвязаў заробкі банкіраў з прыцягненнем валюты ў краіну

нацбанк

Нацбанк Беларусі рэкамендаваў камерцыйным банкам актывізаваць прыцягненне сродкаў нерэзідэнтаў. Неабходна такім чынам прыцягнуць ў 2016 годзе да 1,5 млрд долараў.

Паставіўшы гэтую задачу, Нацбанк рэкамендуе банкам ўлічваць вынікі па яе выкананню пры аплаце працы топ-мэнэджараў камерцыйных банкаў.

На думку фінансавых аналітыкаў, гэта робіцца для таго, каб банкі мелі магчымасць купляць на ўнутраным рынку дзяржаўныя валютныя аблігацыі. Як адзначыў старшы аналітык форекс-брокера “Альпары” Вадзім Іосуб, гэта заданне можна растлумачыць імкненнем мінфіна і Нацбанка пазычаць замежную валюту ў беларускіх банкаў. Актыўна праводзяцца аперацыі па рэфінансаванню даўгавых абавязацельстваў ўрада і Нацбанка шляхам размяшчэння новых выпускаў валютных аблігацый. Каб у банкаў была магчымасць іх купляць, ім ставяць задачу прыцягваць сродкі нерэзідэнтаў, лічыць Іосуб, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, сёння банкі не могуць нарошчваць актывы ў валютным эквіваленце, паколькі эканоміка сціскаецца. У прадпрыемстваў зніжаецца попыт на іх прадукцыю і яны скарачаюць аб’ём вытворчасці, таму падае патрэба ў крэдытных рэсурсах.

Практыку давядзення да банкаў заданняў па прыцягненню валютных сродкаў эканамісты лічаць малаэфектыўнай. Гэта ў чыстым выглядзе адміністрацыйная мера і эфектыўнасць такіх крокаў вельмі сумніўная, адзначае эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі