Польшча ўзнагародзіла беларускага святара за аднаўленне жаўнерскіх могілак

Крулеўшчызна, Буткевіч
У вёсцы Крулеўшчызна ў Докшыцкім раёне 7 лютага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх жаўнераў часоў польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў.

Падчас ўрачыстацяў пробашч мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса кс. Юрый Бараўнёў за аднаўленне і ўпарадкаванне могілак быў узнагароджаны медалём «Pro Memoria», які святару ўручыў Часовы павераны у справах Польшчы Міхал Хабрас, паведамляе catholic.by.

Медаль «Pro Memoria» – узнагарода, якая ўручаецца польскай Радай па справах абароны памяці змагання і пакутніцтва.

Падчас Імшы ў касцёле, а пасля на могілках, вернікі з Крулеўшчызны маліліся ў інтэнцыі тых, хто аддаў жыццё за вольнасць і праўду.

Яшчэ адно пахаванне польскіх жаўнераў, на якім з дапамогай кс. Юрыя Бараўнёва быў усталяваны крыж, знаходзіцца ля вёскі Чачукі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі