Праваслаўныя вернікі ўрачыстай працэсіяй ушанавалі памяць Валянціны Мінскай (фотарэпартаж)

У 50-ю гадавіну спачыну праваслаўнай святой Валянціны Мінскай (Сулкоўскай) ад мінскага Сьвята-Духава сабору 7 лютага выйшла працэсія, якая скіравалася да месца пахавання святой.

Каля 70-і вернікаў, некаторыя з якіх з абразамі, арганізавана праехалі ў метро да станцыі Інстытут Культуры, адкуль на электрычцы да станцыі Пяцігор’е. Падчас паездкі гучалі хвалебныя спевы, і людзі ахвотна прыкладваліся да абразоў святой. Ад станцыі да могілак калона прайшла блізу трох кілямэтраў, няспынна дзякуючы Богу за святую Валянціну.

Па-над месцам супакаення пабудаваная невялікая капліца, дзе і адбылося ўрачыстае ўзгадванне і малітва вернікаў.

Валянціна Мінская (1888-1966) — мясцовашанаваныя святая Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сваім сучаснікам, людзям, якія пражывалі па суседстве з ёю, яна запомнілася як чалавек незвычайнай дабрыні і спагады, якая ўвесь час была ў малітве. Веруючых людзей прыцягвалі празорлівасць матухны, яе малітоўнае заступніцтва і дапамога.

Фота Paval Hadzinski

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі