У Брэсце пройдзе епархіяльны злёт праваслаўнай моладзі

хлопчык са свечкай, царква
У Брэсце ў прыходзе Божага Нараджэння 15 лютага адбудзецца аднадзённы злёт праваслаўнай моладзі епархіі, прымеркаваны да святкавання Стрэчання Гасподняга і Сусветнага Дня праваслаўнай моладзі.

Тэматычны злёт пройдзе пад назвай «Моладзевае служэнне: місія і катэхізацыя». Падрабязная праграма мерапрыемстваў злёту прадстаўлена тут.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх моладзевых брацтваў Брэсцкай епархіі, а таксама выхаванцы старэйшых групаў нядзельных школаў, якім будзе цікавы вопыт моладзевага служэння.

У праграме злёту – абмеркаванне заданняў да летняга семінару-злёту “Адзінства”, прэзентацыя спектакля «Як пішуцца геніяльныя карціны», пастаўленага чальцамі кобрынскага моладзевага брацтва Аляксандра Неўскага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі