Біскуп Кашкевіч: Адна са спакусаў штодзённасці – спакуса выпрабоўвання Бога

КашкевічБіскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у пасланні да вернікаў на пачатак Вялікага посту, у які Каталіцкая Царква ўступае 10 лютага праз абрад сімвалічнага пасыпання галавы попелам, разважае аб тым, што “гэты багаты па сваёй сутнасці абрад нагадвае пра чалавечую слабасць, крохкасць і прамінальнасць”.

“Вялікі пост – гэта час ласкі, падораны нам Богам, каб мы, углядаючыся ў крыж Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, разважаючы над Яго Мукай, Смерцю і Уваскрасеннем, нанова адкрывалі для сябе праўду аб бясконцай Божай міласэрнасці”, – нагадвае іерарх, падкрэсліваючы, што спакусы, якія штодня паўстаюць перад кожным чалавекам, заўсёды адныя і тыя ж – “спакуса набывання, валодання і памнажэння пераменлівых дабротаў гэтага свету любым коштам”, паведамляе catholic.by.

«Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз» – нагадвае іерарх словы з Евангелля ад Лукі, тлумачачы, што ў іх гаворыцца пра спакусу выпрабоўвання Бога, інакш кажучы, – пра недахоп веры, пра  спакусу навязвання Богу ўласнай волі.

“У Вялікі пост нам трэба зрабіць руплівы рахунак сумлення і спытаць сябе: ці стараемся мы наследаваць Хрыста ў Яго вернасці Богу Айцу і паслухмянасці Яго Слову?”, – заклікае біскуп Кашкевіч.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі