Экс-чыноўнік Мінфіна асуджаны на 6 гадоў калоніі за хабар
У Мінску былога начальніка упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і фінансаў будаўнічай сферы мінфіна асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Суд Партызанскага раёна прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Як было ўстаноўлена яшчэ ў 2011 годзе, чыноўнік “дапамог” збыць акрылавыя ванны, у тым ліку на аб’екты, якія будаваліся з дзяржпадтрымкай, а таксама пагасіць запазычанасць за пастаўленую прадукцыю. Узамен ён атрымаў ад дырэктара аднаго з прадпрыемстваў у якасці хабару аўтамабіль Toyоta Hilux (у той час каштаваў больш за 250 млн рублёў).
Чыноўнік затым запраўляў свой аўтамабіль за кошт таго ж прадпрыемствы (за 2012-2013 гадоў на 550 літраў дызельнага паліва).
Таксама за паскарэнне аплаты госказначэйствам выкананых другiм прадпрыемствам работ ён атрымаў ад яго кіраўніка ў выглядзе хабару 2 400 кілаграмаў даламітавай мукі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)