У Бярозе і Белаазёрску святары распавялі пра шкоду пустаслоўя і брыдкіх словаў

Бяроза, дзеці ў храмеБлагачынны Бярозаўскай акругі праваслаўных цэркваў протаіерэй Георгій Шаўцоў 4 лютага правёў для старэйшакласнікаў гарадской СШ № 3 гутарку «Аб слове і брыдкаслоўі».

У Белаазёрску 4 лютага клірык Серафімаўскага храма іерэй Аляксій Аляхновіч прыйшоў да навучэнцаў 4-х класаў гарадской гімназіі з гутаркай «Слова – дар Божы», распавёўшы пра шкоду пустаслоўя і нецэнзурнай лаянкі, пра неабходнасць чытання, якое папаўняе слоўнікавы запас, а таксама правёў гульню «Эстафета добрых словаў”, паведамляе ekklisia.by.

2 лютага сямікласнікі Белаазёрскай СШ № 1 наведалі Серафімаўскі храм па запрашэнні клірыка іерэя Арцемія Дячка.

У гэты ж дзень настаяцель храма святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў аграгарадку Страдзеч ў Брэсцкім раёне протаіерэй Мікалай Галаўко правёў сустрэчу з вайскоўцамі 13-ай памежзаставы ў аграгарадку Знаменка на тэму «Якую моладзь можна называць праваслаўнай?»

Для дзяцей з Нясвіжа арганізавалі экскурсію ў храм

Па ініцыятыве духоўна-асветніцкага клуба «Ноеў каўчэг» пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы дзеці з гарадскіх школаў 7 лютага наведалі з экскурсіяй храм святых Космы і Даміяна ў аграгарадку Сноў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

5 лютага настаяцель храма Іаана Багаслова ў аграгарадку Старобін протаіерэй Генадзь Магілёвец запрасіў на экскурсію навучэнцаў Салігорскага педкаледжа.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі