У Егіпце хрысціяне-копты пратэстуюць супраць абыякавасці уладаў да выкрадання іх блізкіх
У Егіпце 7 лютага больш за 150 хрысціянаў-коптаў правялі сядзячую дэманстрацыю ля будынка рэгіянальнай адміністрацыі ў Мінье, каб прымусіць улады адрэагаваць на выкраданне ў горадзе Самале 18-гадовай хрысціянкі.
Распавядаючы пра тое, што дзяўчына была выкрадзеная некалькі дзён таму, яе сям’я падкрэслівае, што выпадкі выкрадання хрысціянаў-коптаў з наступным патрабаваннем выкупу здараюцца рэгулярна, аднак шматлікія звароты копцкіх супольнасцяў да ўладаў, у т. л., да прэзідэнта Абдэль Фаттаха аль-Сісі не знаходзяць належнага рэагавання, паведамляе fides.org.
Часта сем’ям не ўдаецца сабраць выкуп, – па гэтай альбо па iншай прычыне часам дзяўчат прымушаюць прыняць іслам і сілком выдаюць замуж. Перыядычна выкраданні заканчваюцца смерцю закладнікаў.
Кіраўнік Сірыйскай каталіцкай царквы вінаваціць у генацыдзе хрысціянаў Еўропу і ЗША
Кіраўнік Сірыйскай каталіцкай царквы Патрыярх Ігнат Іосіф III ускладае віну за генацыд хрысціянскіх меншасцяў у краіне на Еўропу і ЗША.
“Хрысціянская камуна ў краіне была адной з найбуйнейшых на Блізкім Усходзе – да 19% насельніцтва, а цяпер нас у Сірыі – менш за 5%. Гэткі масавы зыход хрысціянаў з месцаў, дзе іх вучэнне зарадзілася, – катастрофа не толькі для Сірыі і Блізкага Усходу, але і для ўсёй нашай цывілізацыі”, – кажа Патрыярх Іосіф III, папракаючы еўрапейскіх лідэраў у тым, што яны” дапусцілі, каб у Міжземнамор’е пачалі камандаваць амерыканцы, задачай якіх была не абарона правоў меншасці, а тое, як дагадзіць нафтавым эмірам”, паведамляе sedmitza.ru.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)