У міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску возьмуць удзел 29 краін


кни ги

У Мінску 10-14 лютага пройдзе 23-я Міжнародная кніжная выстава-кірмаш з удзелам прадстаўнікоў 29 краін свету. Ганаровым госцем выставы стане Арменія.

Выстава пройдзе ў «Белэкспа» (праспект Пераможцаў, 14), уваход на яе вольны.

У праграме кірмашу каля 200 мерапрыемстваў, паведамілі ў Мінінфарме.

Запланавана ўзнагароджанне пераможцаў 55-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Аб’ёмнай будзе экспазіцыя краін СНД у сувязі з 25-годдзем з дня яго ўтварэння.

Выстава-кірмаш пройдзе без удзелу Святланы Алексіевіч, спецыяльных мерапрыемстваў з нобелеўскім лаўрэатам не запланавана, паведамляе tut.by. Беларускую пісьменніцу прадставяць хіба што яе расійскія выдаўцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі