У Слоніме ў нефармальнай атмасферы задалі пытанні святару

Слонім, Дзмітрый Сёмуха
У актавай зале слонімскага медыцынскага каледжа 7 лютага адбылася духоўна-асветніцкая сустрэча святароў гарадскога Траецкага сабора з праваслаўнымі вернікамі «Задай пытанне святару».

Настаяцель сабора протаіерэй Дзімітрый Сёмуха прапанаваў праводзіць такія сустрэчы рэгулярна, паведамляе eparhia.by.

Настаяцель храма блажэннай Матроны Маскоўскай у пасёлку Першамайскі ў Лідскім раёне іерэй Арцемій Папко ў гэты дзень наведаў мясцовую ўчастковую бальніцу, дзе памаліўся аб здароўі пацыентаў, асвяціў кабінеты і палаты бальніцы, прынес ў кожную палату прысмакі, паведамляе lida-eparhia.by.

У Наваполацку на базе гімназіі №1 клірык царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» протаіерэй Георгій Скабей правёў сустрэчу з інвалідамі ў межах гімназічнага сямейнага клуба «Каўчэг».

Гаворка ішла пра ўплыў сектаў, таксама святар паказаў дакументальны фільм «Валаам», паведамляе eparhia992.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі