Арцыбіскуп Кандрусевіч: Ці гатовыя мы да абнаўлення Вялікага посту?

Кандрусевіч, ПапялецУ Папяльцовую сераду – першы дзень Вялікага посту, які 10 лютага распачала Каталіцкая Царква,  – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Святую Імшу з пасыпаннем галавы попелам у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Нагадаўшы ў гаміліі пра важнасць падчас Посту сапраўднага хрысціянскага пакаяння, арцыпастыр заахвоціў вернікаў да ўдзелу ў пакутных набажэнствах і святой споведзі, да “духоўнага бою з грахом і злымі звычкамі”, паведамляе catholic.by.

«За гэта Езус абяцае ўзнагароду, якая і выяўляецца ў нашых адносінах з Богам, у якім мы знаходзім паўнату жыцця, шчасця і праўды. Бог жадае нас абнавіць духоўна. Ці мы хочам гэтага і ці дазваляем Яму гэта ўчыніць? – вось пытанне, якое стаіць перад намі на пачатку Вялікага посту», падкрэсліў іерарх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі