На Міжнароднай кніжнай выставе прадстаўлены “Дзённік” Фаўстыны Кавальскай па-беларуску
У XXIII міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая праходзіць у Мінску з 10 па 14 лютага, бярэ ўдзел выдавецтва Мінска-Магілёўскай каталіцкай архідыяцэзіі «Pro Christo».
Сярод прэзентаваных выдавецтвам кніг, выдадзеных у апошні час, – каляровы дапаможнік для 6 класа «Езус Хрыстус – Валадар і Збаўца» сястры Нунэ Цітаян MSF для катэхетычных заняткаў з дзецьмі, а таксама здзейснены Крысцінай Лялько пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны Кавальскай, паведамляе catholic.by.
Ганаровым госцем сёлетняй Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу стала Арменія, якая прывезла ў Беларусь і свой галоўны экспанат – самую старую Біблію Арменіі, надрукаваную ў 1666 годзе.
У выставе бяруць ўдзел кнігавыдаўцы з 29 краінаў свету, сярод якіх Вялікабрытанія, Польшча, ЗША, Фінляндыя, Украіна, Швейцарыя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)