На Тайване па абвінавачанні ў гібелі ахвяраў землятруса арыштаваныя забудоўшчыкі

зямлятрус
На Тайване 9 лютага арыштавалі трох кіраўнікоў кампаніі, якая пабудавала жылы комплекс “Залаты цмок”, што абрынуўся напярэдадні падчас землятрусу, пахаваўшы пад заваламі мноства ахвяраў.

Забудоўшчыкам прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле крымінальнага кодэкса “Прычыненне смерці па неасцярожнасці” пасля таго, як выратавальнікі і сведкі выратавальных працаў убачылі, што пры ўзвядзенні дома забудоўшчыкі выкарыстоўвалі няякасныя матэрыялы, у т. л. напаўнялі канструкцыі звычайным смеццем – кансервавымі бляшанкамі і г.д. Ня адпавядаючы будаўнічым стандартам, дом не быў здольны ўстояць падчас сейсмічнай актыўнасці, паведамляе ru.euronews.com.

Ахвярамі землятрусу магнітудай 6,4 балы ў ноч на 6 лютага сталі больш за сорак чалавек, якія загінулі пад заваламі 17-павярховага жылога комплексу “Залаты цмок”. Больш за сотню лічацца прапаўшымі без вестак.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі