Памежнікі канфіскавалі ў жыхара Баранавічаў 440 папугаяў без дакументаў

popugbig
Пры мяжы з Украінай мазырскія памежнікі 9 лютага канфіскавалі ў кіроўцы Баранавічаў больш за 440 папугаяў. 38-гадовы кіроўца вёз птушак без адпаведных дакументаў на аўтамабілі Opel. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Кіроўцу спынілі ў памежнай зоне Глушкевічы — Мілашэвічы ў Гомельскай вобласці. У машыне выявілі папугаяў-амадзiнаў (аўстралійскія вераб’і), хвалістых і іншых.

Памежнікі лічаць, што птушак завезлі ў Беларусь кантрабандай, ідзе праверка.

Папугаяў канфіскавалі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі