Прэзідэнт Абхазіі падпісаў указ аб забароне абортаў

прэзідэнт Абхазіі
Прэзідэнт Абхазіі Рауль Хаджымба 9 лютага падпісаў рэфармаваны закон “Аб ахове здароўя”, які забараняе правядзенне абортаў і прадугледжвае за ажыццяўленне аборту крымінальнае пакаранне.

Адначасова абвешчана пра пачатак паўсюднага стварэння ў Абхазіі цэнтраў крызіснай цяжарнасці – “арганізацыяў, якія займаюцца аказаннем папераджальнай кансультатыўнай і асветніцкай дапамогі, у выпадках незапланаванай цяжарнасці і/або дэпрэсіі, звязанай з жаданнем зрабіць аборт”, – гаворыцца ў тэксце закона, паведамляе ВВС.

Супраць прыняцця закона выступіла адзіная ў Абхазіі дэпутат-жанчына Эма Гамісонія.

Прыняццю закона папярэднічала шырокая грамадская дыскусія аб тым, што ў апошнія гады паказчыкі па абортах выйшлі за межы, прыймальныя для насельніцтва з кансерватыўнай культурай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі