У Конга памерла Мазіка Кацува — сімвал барацьбы з гвалтам над жанчынамі

Мазіка Кацува
У Конга 2 лютага сканала ад малярыі хрысціянская падзвіжніца Рэбека Мазіка Кацува — лідар барацьбы за правы жанчын, якія сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту.

У 1998 года Мазіка, страціўшы мужа і быўшы згвалтаванай на вачах дачок, занялася выратаваннем дзяўчат і жанчын, якія перажылі ў выніку грамадзянскіх войнаў такую ж драму. У горадзе Мінова на поўдні правінцыі Ківу яна заснавала камуну-прытулак для такіх жанчын, у якой сёння працуюць каля 200 жанчын, паведамляе ru.euronews.com.

З дапамогай дабрачынцаў з усяго свету Мазіка змагла дапамагчы 6 тысячам жанчын, стаўшы прыёмнай маці 34 дзяцей.

У 2010 годзе Мазіка стала лаўрэатам прэміі Джынеты Саган, які прысуджаецца «Міжнароднай амністыяй» за ўклад у абарону правоў жанчын і дзяцей.

«Асірацелі не толькі прыёмныя дзеці» Мамы Мазікі», але і сотні і тысячы яе падапечных ва ўсім Конга», — гаворыцца ў спачуванні спецыяльнага прадстаўніка ААН па пытаннях сэксуальнага гвалту ва ўмовах канфлікту Зайнаб Хавы Бангуры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі