У Лонданскай каралеўскай рэзідэнцыі ўпершыню за 450 гадоў каталікі служылі Імшу

Імша ў Лондане
У Лондане ў каралеўскім палацы Хэмптан-корт упершыню за 450 гадоў пасля таго, як кароль Генрых VIII з дынастыі Цюдораў абвесціў сябе кіраўніком незалежнай ад Папы Рымскага Англіканскай царквы, прайшла каталіцкая Святая Імша.

Богаслужбу, якая вялася на латыні, узначаліў кіраўнік Каталіцкай Царквы Англіі і Уэльса кардынал Вінсэнт Нікалс. З гаміліяй да вернікаў звярнуўся епіскап Лондана Рычард Шартр, паведамляе ВВС.

Вядомы ансамбль The Sixteen ( «Шаснаццаць»), які выконвае музыку эпохаў Сярэднявечча і Адраджэння, суправаджаў богаслужбу музычнымі кампазіцыямі XVI стагоддзя.

Гістарычны крок, які прывёў да падзелу Цэркваў, быў здзейснены англійскім манархам у 1534 годзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі