Галоўны акцёр «Уваскрасення Хрыста»: фільм будзе цікавы і вернікам, і атэістам
Як заўважыў Джозэф Файнс, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Уваскрасенне Хрыста», гэты фільм, які выходзіць на экраны Амерыкі 19 лютага, будзе цікавы як вернікам, так і атэістам або агностыкам, бо адной з тэм карціны з’яўляецца другі шанец, прабачэнне і адкупленне .
У новым фільме акцёр, вядомы па галоўнай ролі ў фільме «Закаханы Шэкспір», мае ролю рымскага трыбуна Клавія, прызначанага Понціем Пілатам расследаваць прапажу Цела Ісуса Хрыста. Загартаваны ў баях воін, падчас расследавання Клавій пачынае сумнявацца ў сваіх поглядах…
Файнс, веруючы католік, адзначае, што стваральнікам фільма ўдалося зрабіць відовішчны галівудскі блокбастар, не адыходзячы пры гэтым ад тэксту Пісання.
Па словах акцёра, да ўдзелу ў праекце яго прыцягнулі два фактары: асоба рэжысёра – ветэрана Галівуду Кевіна Рэйнальдса – і сюжэт карціны. «Большасць фільмаў пра Хрыста сканчаюцца сцэнай яго распяцця, – разважае акцёр. – У нашым жа праекце мы пачынаем апавяданне са сцэны ўкрыжавання, пераходзячы затым да ўваскрэсення і ўзнясення. Мне здаецца, гэта надае фільм зарад станоўчых эмоцыяў».
Распавядаючы пра свайго персанажа, акцёр апісвае яго трансфармацыю: у пачатку фільма Клавій – язычнік, які шануе Марса і лічыць Ісуса і яго прыхільнікаў фанатыкамі і тэрарыстамі. Затым яму даводзіцца перагледзець свае погляды.
Разважаючы пра ролю рэлігійнага кіно ў галівудскім кінематографе, Файнс адзначае, што новы фільм будзе адрознівацца ад залішне старамодных ці, наадварот, залішне рэвізіянісцкіх рэлігійных карцін: у «Уваскрасенні» будзе разглядацца тэма ідэалогіі і светапогляду: як могуць змяніцца погляды чалавека, які звыкся да вайны і кровапраліцця?
Распавядаючы аб папярэднім паказе фільма ў Рыме, акцёр адзначыў, што публіка, якая складалася з агностыкаў, атэістаў і шчыра веруючых хрысціян, прыняла фільм вельмі станоўча.
Дзелячыся сваімі ўражаннямі пра сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам падчас агульнай прыватнай аўдыенцыі 3 лютага, Джозэф Файнс адзначыў, што нягледзячы на ўрачыстасць ватыканскіх цырымоній, пантыфік здольны крануць сэрца кожнага. «Я хацеў проста сказаць «Прывітанне», але калі ўбачыў яго – расплакаўся як дзіця”, – распавёў акцёр.
Па матэрыялах CNA.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)