У Горках баптысцкую верніцу за калядную сустрэчу аштрафавалі на 100 даляраў

малаток

У Горках 8 лютага скончыўся адміністратыўны працэс у дачыненні да баптысцкай верніцы Ліліі Шульган. Яе за правядзенне каляднай сустрэчы ў сябе дома аштрафавалі ў памеры прыкладна 100 даляраў, прызнаўшы як гаспадыню вінаватай у выкарыстанні памяшкання не па прызначэнні, паведамляе «Голос страждущего».

Як паведамляла Krynica.info, 22 снежня Міхаіл і Лілія Шульган, якія з’яўляюцца членамі Міжнароднага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў, запрасілі ў свой дом 26 сяброў і знаёмых, каб паразважаць на тэму: «Чаму нарадзіўся Ісус Хрыстос?».

Зносіны парушылі прадстаўнікі Горацкага райвыканкама і міліцыі. Начальнік аддзела па ідэалагічнай працы Аляксандр Бяляцкі абвінаваціў тых, хто сабраўся, у адсутнасці дазволу райвыканкама на правядзенне сходу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі