Беларусбанк увёў забарону на зняцце наяўнай валюты ў некаторых краінах

банкомат

Беларусбанк часова ўвёў забарону на зняцце наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных карт банка ў замежных краінах.

У прэс-службе банка паведамілі, што гэта звязана з інфармацыяй, якая паступіла ад міжнародных плацежных сістэм,  пра рост ашуканскіх аперацый у шэрагу краін і неабходнасцю абараніць інтарэсы трымальнікаў карт. Гэта тычыцца і юрыдычных, і фізічных асоб

Беларусбанк увёў абмежаванні на зняцце наяўных грошай у банкаматах з дапамогай банкаўскіх картак, якія змяшчаюць мікрапрацэсар (чып) і магнітную паласу да 20 кастрычніка 2017 года ў некаторых краінах далёкага замежжа. Па картках MasterCard абмежаванне датычыцца такіх краін, як Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Непал, Філіпіны, В’етнам, Паўднёвая Карэя, Індыя, Інданезія, Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія, ЗША, а па VISA і Maestro – Непал, Індыя, Інданезія , Тайланд, Тайвань, Кітай, Японія і ЗША.

Аперацыі зняцця наяўных з выкарыстаннем плацежных картак фізічных асоб толькі з магнітнай паласой прыпыненыя ва ўсіх замежных краінах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі