Біскуп Станеўскі памаліўся аб дзецях, што атруціліся ў Гродзенскім райне

Станеўскі
У Сапоцкіне дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 11 лютага, у дзень, калі Каталіцкая Царква адзначае Сустветны дзень хворых, разам з вернікамі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i святога Язафата Кунцэвіча і іх пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім прывітаў рэліквіі святой Фаўстыны Кавальскай, перададзеныя з Кракаўскіх Лагеўнікаў, дзе пахаваная святая.

Біскуп асабіста ўнёс рэліквіі ў касцёл на чале працэсіі святароў і вернікаў, нагадаўшы пасля ў гаміліі, што парафія абрала сабе яшчэ аднаго нябеснага апекуна – святую Фаўстыну, “дзякуючы якой, свет пачуў пра Бога, багатага міласэрнасцю”, паведамляе catholic.by.

Напярэдадні біскуп Станеўскі наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы, дзе памаліўся за 35 вучняў школы ў Рацічах, шпіталізаваных у гэты дзень з прыкметамі атручвання.  Школа ў Рацічах знаходзіцца на тэрыторыі парафіі.

Падчас Святую Імшу біскуп маліўся за ўсіх, каго закранула здарэнне, – за дзяцей, іх бацькоў, медыкаў, якія аказваюць ім медыцынскую дапамогу, настаўнікаў і адміністрацыю школы ў Рацічах. Таксама біскуп заклікаў вернікаў маліцца аб іх і дома.

Таксама біскуп удзяліў частцы вернікаў сакрамэнт намашчэння хворых, асабліва памаліўшыся за ўсіх, кранутых старасцю і цярпеннем.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі