Дзяржсакратар ЗША: Мюнхенскае перамір’е могуць сарваць расейскія бамбардыроўкі

Кэры
У Мюнхене 11 лютага ўдзельнікі Міжнароднай групы падтрымкі Сірыі з 20 краінаў, сярод якіх – Расія і ЗША, паабяцалі забяспечыць спынення агню паміж урадавымі войскамі Асада і сірыйскімі паўстанцамі тэрмінам на тыдзень.

Дамоўленасць аб перамір’і не распаўсюджваецца на вядзенне баявых дзеянняў супраць «Ісламскай дзяржавы», паведамляе ВВС.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры не бачыць прычынаў спыняць вядзенне баявых дзеянняў супраць ІДІЛ і “Фронту Нусра”, аднак кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў мяркуе, што наземная аперацыя супраць ІДІЛ ў Сірыі абгострыць канфлікт.

“Абавязацельствы зафіксаваныя на паперы, аднак галоўны тэст на трываласць у тым, каб усе бакі іх выконвалі”, – адзначыў Кэры, тлумачачы, што ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся “за тыдзень падрыхтаваць мадальнасці, якія будуць вызначаць рэжым спынення ўзброеных дзеянняў, зыходзячы з таго, што за гэты час і ўрад, і ўзброеныя групы змогуць прыняць неабходныя меры для спынення канфлікта”.

Брытанскі бок не падзяляе аптымізу іншых удзельнікаў сустрэчы, настойваючы, што перамір’е будзе вытрыманае толькі ў тым выпадку, калі Расія спыніць падтрымліваць падкантрольныя Башару Асаду войскі сваімі авіяўдарамі. Таксама Брытанія патрабуе, каб міратворцы ААН забяспечылі доступ гуманітарных місіяў на ўсе канфліктныя тэрыторыі.

Каментуючы ўдары расійскай авіяцыі ў Алепа, адкуль да турэцкіх межаў накіраваўся 35-тысячны натоўп уцекачоў, Кэры кажа, што Расія зрабіла ў апошні час некаторыя канструктыўныя прапановы адносна таго, як дамогчыся спынення агню ў Сірыі, “аднак гэта не мае сэнсу, калі дадзеныя ініцыятывы з’яўляюцца ўсяго толькі прыкрыццём для таго, каб працягнуць бамбардыроўкі”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі