Мінчане хочуць перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Вайніловіча

войнилович
У Мінску грамадскія актывісты прапануюць перайменаваць вуліцу Савецкую ў вуліцу Эдварда Вайніловіча.

Як паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта ГА «Экоград» Віктар Янчурэвіч, ужо накіравана ў Мінгарвыканкам каля 200 подпісаў за перайменаванне, а таксама зварот у падтрымку ініцыятывы касцёла Святых Сымона і Алены аб дадзеным перайменаванні.

Ён нагадаў, што ў аснове гісторыі храма – трагедыя сям’і Эдварда Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі, смерць іх дзяцей, Сымона і Алены, і галоўная вежа сімвалізуе бацькоўскi смутак, а дзве іншыя – згубленых дзяцей.

Выбітны грамадскі дзеяч і мецэнат Эдварда Вайніловіч пакінуў значны след у гісторыі Мінска і Беларусі, унёс істотны ўклад у культурнае і духоўнае развіццё грамадства і заслугоўвае гонару быць ушанаваныя ў назве адной з вуліц у цэнтры Мінска побач з яго стварэннем – Чырвоным касцёлам, адзначыла актывістка «Экограда»  Людміла Гайковская.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі